Пад Гроднам перакуліўся лесавоз з драўнінай (фота)
Здарэнне адбылося 7 жніўня на 33-м кіламетры аўтадарогі Гродна — Астрына.
Лесавоз з грузам драўніны выехаў з Гродна ўначы, ён мусіў завезці яго ў Маладзечна. Аднак кіроўца заснуў за рулём і "Сканія" з'ехала з дарогі ў левы кювет, перакулілася. Кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі, таму не пацярпеў, паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.



Фота — ДАІ