Пад Гроднам з’явіцца намётавае мястэчка
У некалькіх кіламетрах ад Гродна, на ўзбярэжжы Нёмана, 30 чэрвеня распачне сваю працу летнік «Гарадзенская фартэца». Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці, найперш гродзенцаў, да
праблемы разбурэння гістарычнага цэнтру Гродна. На летнік прыедуць і
мясцовыя актывісты, і людзі з розных рэгіёнаў, якія ў чэрвені
ўдзельнічалі ў абароне гораду. Пра тое, чым яны будуць займацца,
распавядае Франак Вячорка:
«Яны паставяць намётавае мястэчка і будуць там пастаянна дзяжурыць. А ўдзень выходзіць у горад, рабіць усялякія творчыя акцыі, перфомансы».
Летнік пачнецца з адзначэння Купалля. Арганізатары спадзяюцца, што на яго збярэцца ня менш за паўтысячы чалавек. Тыя, хто застанецца ў мястэчку, будуць абараняць гістарычны цэнтр Гродна на працягу двух тыдняў.