Пад Лідай знайшлі 27 кілаграмаў траціла ў схованцы
Схованка была на беразе ракі. Выбухоўку змясцілі ў металічнай бочцы, зарытай у зямлю.
Мяркуецца, што небяспечнае рэчыва належала чатыром жыхарам пасёлка Бярозаўка. Следчы камітэт завёў на іх крымінальную справу. Двое з падазраваных раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.
Следчыя высвятляюць, адкуль у мясцовых жыхароў столькі выбухоўкі, інфармуе БелаПАН са спасылкай на тэлеканал ОНТ.