Пад Маладзечнам на машыне разбіліся двое кітайцаў
Абодва часова пражывалі ў Астравецкім раёне па афіцыйным дазволе.
Двое грамадзян Кітая трапілі ў дарожнае здарэнне каля вёскі хахлова Маладзечанскага раёна. Аварыя здарылася раніцай 13 жніўня. 28-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Шэўрале”. Машыну вынесла за межы праезнай часткі, пасля чаго аўто ударылася ў дрэва.
У выніку здарэння кіроўца трапіў у лякарню, а яго пасажыр, таксама кітаец, загінуў.
Абодва жылі ў вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёна па дазволе на часовае пражыванне, паведамляе прэс-служба МУС.
Фота з архіву