Пад Маладзечнам знайшлі куфар з муміяй
Куфар з муміяй знайшлі ў закінутым доме ў вёсцы Токараўшчына пад Маладзечнам. У мумію ператварыўся мужчына. Мяркуецца, гэта 68-гадовы жыхар Мінскага раёна. Эксперты праводзяць працы, якія дазволяць вызначыць прычыны смерці, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. Да канца не зразумела, як труп апынуўся ў зачыненым куфары. Супрацоўнікі міліцыі мяркуюць, што ў ім нябожчык праляжаў не менш як два гады.
Пракурор Маладзечанскага раёна Роберт Зубаіраў кажа, што муміфікуецца труп вельмі ў рэдкіх выпадках. Патрэбна вызначаная вільготнасць, тэмпература, адзначыў пракурор.
Пракурор Маладзечанскага раёна Роберт Зубаіраў кажа, што муміфікуецца труп вельмі ў рэдкіх выпадках. Патрэбна вызначаная вільготнасць, тэмпература, адзначыў пракурор.