Пад Масквой знайшлі мільён бутэлек фальшывай гарэлкі

Сярод канфіскаванага паліцыяй падробнага алкаголю больш за 15 найменняў вядомых вытворцаў - "Гжелка", "Сібірская", "Кедравая", "Портвейн 777" і іншыя. Уся прадукцыя была абклеена падробленымі акцызнымі маркамі, паведамляе ВВС.

Алкаголь прызначаўся для продажу ў рознічных гандлёвых сетках Масквы і Маскоўскай вобласці, а таксама ў іншых расійскіх рэгіёнах.