Пад Мазыром перакуліўся бензавоз (фота)

Бензавоз, які транспартаваў дызпаліва, перакуліўся на дарозе ў 5 кіламетрах ад вёскі Міцькі Мазырскага раёна. У выніку здарэння паліва пачало разлівацца па трасе. Гэта здарылася ў пятніцу ў абед.

Кіроўца машыны не справіўся з кіраваннем з-за тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіля. Сама машына атрымала нязначныя пашкоджанні. Рух транспарту быў абмежаваны на адной паласе дарогі, перадае прэс-служба МНС.

Выратавальнікі перадухілілі далейшую ўцечку і ўзгаранне дызпаліва, якога было 7 тысяч літраў. Аўтамабіль паставілі на колы.