Пад Мінскам пры разборы снарада загінулі чатыры чалавекі

У лесе каля вёскі Адамава Слуцкага раёна ад выбуху снарада загінулі чатыры чалавекі. Трагедыя адбылася ўначы 16 верасня на месцы пражывання брыгады лесанарыхтоўшчыкаў. За дзень да здарэння адзін з работнікаў брыгады знайшоў у лесе снарад. Уначы вырашыў яго разабраць.

Трох загінулых удалося апазнаць. Як паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры Мінскай вобласці, парэшткі чацвёртага загінулага знайсці так і не ўдалося. Аператыўнікі таксама выявілі каля месца здарэння два артылерыйскія снарады. Для іх размініравання давялося выклікаць спецыялізаваную брыгаду.