Пад Мінскам у выніку магутнага выбуху разбураны вытворчы будынак
Магутны выбух стаў прычынай разбурэння вытворчага будынка пад Мінскам. Спецыялісты называюць здарэнне загадкавым, бо ў памяшканні не магло быць рэчываў, якія здольныя выклікаць такую дэтанацыю. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. Аднак у выніку выбуху былі пашкоджаныя дахі некалькіх дамоў.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, раней у будынку было невялікае прадпрыемства "Вясёлка", пасля яго закрыцця памяшканні здавалі ў арэнду некалькім фірмам, у дзейнасці якіх нічога "выбуханебяспечнага" не было пазначана. Яны займаліся вытворчасцю блокаў, фасадаў. Не мог выбухнуць і газ, бо ён не быў падведзены да будынка. Цяпер праваахоўнікі спрабуюць разгадаць таямніцу выбуху.