Пад Мінскам гарэў музейны экспанат "Гумно" (фота)

Увечары 26 траўня адбыўся пажар на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, адкрытым полымем гарэў дах музейнага экспаната "Гумно". Узгаранне было ліквідавана. Агонь паспеў пашкодзіць саламяны дах і драўляныя сцены.

Прэс-служба МНС адзначае, што разглядаюцца тры версіі здарэння. Гэта і падпал, і ўдар маланкі, і неасцярожнае абыходжанне з агнём невядомай асобы.

Нагадаем, уначы ў вёсцы Сіціцк Столінскага раёна ўначы згарэла драўляная капліца XIX стагоддзя. Мяркуецца, што ў яе патрапіла маланка.

Фота: МНС