Пад Наваполацкам скралі "Хамер" Андрэя Разіна

Заяву аб згоне аўтамабіля "Хамер" з вёскі Глінішча, размешчанай у пяці кіламетрах ад Наваполацка, атрымалі міліцыянты. На скрадзеным "Хамеры", паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", прыехаў пагасцяваць у беларускую вёску сябра Андрэя Разіна — стваральніка першага ў СССР бой-бэнда "Ласкавы май". Паводле неправераных звестак, пацярпелы кіраваў дарагім джыпам па даверанасці, а належыць машына самому расійскаму шоўмену і палітыку.

Беларускія праваахоўнікі пачалі крымінальную справу і вядуць пошукі зніклага аўта. Па адной з версій, згон маглі здзейсніць на замову расійскія профі.