Пад Навасібірскам "Беларус" не падзяліў дарогу з джыпам
Кур'ёзная аварыя адбылася на другім кіламетры шашы "Навасібірск — Обь". Аўтамабіль "Toyota Land Cruiser" не змог падзяліць дарогу з трактарам "Беларус 82-1". 20-гадовы кіроўца іншамаркі, што ехаў з боку Навасібірска, на другім кіламетры трасы дагнаў трактар "Беларус 82-1" з прычэпам, якім кіраваў 50-гадовы мужчына. Раз'ехацца машыны чамусьці не змаглі.
У выніку ДТЗ кіроўца "Таёты" добра прыклаўся груддзю да рулю і атрымаў множныя раненні рук. Пацярпеў і кіроўца трактара: у яго множныя раненні твару. Характэрна, што абодва шафёра былі цвярозыя, піша "Комсомольская правда в Новосибирске".