Пад Оршай гарэў інтэрнат – пацярпела дзіця

Паведамленне пра пажар у інтэрнаце па вуліцы Астроўскага ў горадзе Барань Аршанскага раёна паступіла ратавальнікам у першай палове дня 6 ліпеня. На месцы здарэння было выратаванае дзіця, у яго апёкі перадплечча. З будынка інтэрната таксама эвакявалі 103 чалавек. Пасля агляду лекарамі трое з іх трапілі ў шпіталь.

Прычынай пажара стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак. У адной з лядоўняў здарылася кароткае замыканне, паведамляе БелТА.