Пад Оршай рыбакі праваліліся пад лёд: дваіх уратавалі
Цела трэцяга шукаюць вадалазы.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 14 сакавіка дзяжурны РАЎС паведаміў пра чалавека, які праваліўся пад лёд ля гарадскога пасёлка Арэхаўск на возеры Вялікае Арэхаўскае.
У 50 метрах ад берагу ў прамыіне знаходзілася двое мужчын, якіх дасталі пры дапамозе ратавальнага канца Аляксандрава. Рыбакоў з дыягназам “пераахаладжэнне” перадалі лекарам хуткай медыцынскай дапамогі і даставілі ў Аршанскую гарадскую лякарню №1. Са словаў уратаваных, яны са сваім знаёмым лавілі на возеры рыбу і праваліліся пад лёд. Цяпер вадалазы шукаюць тапельца, інфармуе прэс-служба МНС.
