Пад Пінскам у аўтамабілі расстралялі невядомага мужчыну
Невядомага мужчыну расстралялі ў аўтамабілі “Мерседэс” каля вёскі Кнубава, што пад Пінскам. Яго знайшлі мясцовыя жыхары і выклікалі міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што ў мужчыну некалькі разоў стралялі з агнестрэльнай зброі. Пінскі РАЎС звярнуўся праз сродкі масавай інфармацыі да грамадзян с просьбай дапамагчы следству. Для раскрыцця злачынства створана адмысловая следчая група.