Пад Полацкам загінуў дэльтапланерыст

Увечары 2 чэрвеня каля вёскі Бецкае пад Полацкам загінуў дэльтапланерыст, адзін са стваральнікаў Клуба лёгкіх паветраных машын Ігар Быцько. Мужчына прыехаў, каб прыняць удзел у фестывалі малой авіацыі.

Яго знаёмы, прадпрымальнік з Сянно, сам зрабіў дэльтаплан, набыўшы крыло і прыстасаваўшы да яго матор ад аўтамабіля “Сузукі”. Дэльтаплан не быў зарэгістраваны і не прайшоў сертыфікацыю.

Майстар хацеў паказаць сваю “птушку” спецыялістам з Баранавіцкага клуба. Увечары, калі ўсе адпачывалі, ніхто не заўважыў, як 41-гадовы мужчына падыйшоў да дэльтаплана і падняўся ў паветра. Пра тое, што ён разбіўся, сябрам паведаміў перапалоханы дачнік. Дэльтапланерыст загінуў на месцы падзення. Праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Ядвіга Сташэўская і Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Віцебск-Баранавічы.