Пад Пружанамі легкавік пратараніў аўтамабіль ДАІ

Аўтамабіль ДАІ пратараніў на Пружаншчыне легкавік. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі спрабаваў спыніць кіроўцу яшчэ ў Пружанах, аднак той праігнараваў патрабаванне інспектара і паспрабаваў збегчы.
Як паведамляе "Газета для вас", пагоня спачатку адбывалася на гарадскіх вуліцах, а пасля перайшла на раённыя трасы. Супрацоўнік ДАІ перакрыў уцекачу дарогу аўтамабілем, у які і ўрэзаўся парушальнік. У выніку машына гараджаніна перакулілася. Сам кіроўца адкараскаўся драпінамі.

Ад медасведчання затрыманы адмовіўся, што стала падставай для прызнання яго нецвярозым. На яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, якія ў суме прадугледжваюць штраф да 115 базавых велічынь (або больш за чатыры мільёны рублёў) ці арышт на месяц.