Пад Псковам затрымалі беларускую ялавічыну без ветэрынарнага сертыфіката
Беларускі аўтамабіль перавозіў 2 т ялавічыны. Як паведамляе "Псковская Лента Новостей", груз, які везлі з Беларусі, быў выяўлены на міліцэйскім пасту "Чарэха" супрацоўнікамі Рассяльгаснагляду. З-за адсутнасці ветэрынарнага сертыфікату фуру з беларускім мясам спынілі. На ўладальніка грузу пачалі адміністрацыйную справу.