Пад Рагачовам знайшлі 20 здохлых курэй

Жыхары Рагачова зрабiлi нечаканую знаходку ля аўтазаправачнай станцыi, за 100 метраў ад аўтадарогi Рагачоў—Бабруйск. Як інфармуе газета "Звязда", у лесе яны знайшлi 4 кардонкi з-пад садавiны, а ў iх — 20 здохлых курэй. На месца адразу выехалi супрацоўнiкi раённай ветэрынарнай станцыi. Пасля даследавання, праведзенага ў лабараторыi, афiцыйна заяўлена, што вiрусу птушынага грыпу не выяўлена.

Птушкi, хутчэй за ўсё, задыхнулiся пры перавозе ў трэйлеры цi багажнiку аўтамабiля. А перавозчык, калi гэта пабачыў, проста выкiнуў непатрэбны ўжо груз з машыны.