Пад Ракавам сабраліся “жалезныя браты”
У Мінскай вобласці праходзіць шосты міжнародны байк-фестываль. Яго арганізатарамі выступаюць Беларускае грамадскае аб’яднанне
“Матаклуб Жалезныя браты” і Беларускае грамадскае аб’яднанне
“Рэспубліка без наркотыкаў”. Сотні байкераў на тры дні “акупавалі”
тэрыторыю дзіцячага аздараўленчага лагера “Фатон” каля пасёлка Ракаў.
У рамках байк-фестываля праходзяць канцэрты, конкурсы, шоў-праграмы і нават стрыптыз. Сёння а 13 гадзіне пройдзе парад “жалезных братоў”.
У рамках байк-фестываля праходзяць канцэрты, конкурсы, шоў-праграмы і нават стрыптыз. Сёння а 13 гадзіне пройдзе парад “жалезных братоў”.