Пад расійскім Ліпецкам выбух разбурыў пяціпавярховік

Ужо вядома, што ёсць пацярпелыя, аднак іх колькасць не ўдакладняецца, інфармуе ВВС. "Паступіла паведамленне аб выбуху балона з газам пры правядзенні рамонтных работ, якія выклікалі абвальванне межэтажных перакрыццяў з 5 па 1 паверх у 5-павярховым жылым доме", - гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага ўпраўлення МНС.