Пад Слуцкам растуць радыяцыйныя грыбы, заражаныя цэзіем
Спецыялісты Слуцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выявілі 6 радыяцыйных пробаў у грыбах, сабраных сёлета насельніцтвам. Як паведамляе газета "Інфа-Кур'ер", у грыбах было завышанае ўтрыманне цэзію-137. У санстанцыі кажуць, што заражаныя радыенуклідамі былі грыбы, сабраныя пераважна ў лясах каля вёсак Жылін Брод і Строхава. Характэрна, што нормы па радыеактыўнасці не вытрымліваюць польскія баравікі і махавікі.