Пад Смаленскам разбіўся аўтобус з беларусамі, два чалавекі загінулі

Беларускі турыстычны аўтобус перакуліўся ў Смаленскай вобласці Расіі. Два чалавекі загінулі, яшчэ дзевяць, сярод якіх і кіроўца, атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Пацярпелыя дастаўленыя ў лякарню горада Гагарын.

Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзяжурнай частцы ГІБДД на трасе “Масква-Мінск”.

“Ішоў снег, кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і перакуліўся. У выніку двое загінулі, 9 чалавек атрымалі раненні”.

Расійскія міліцыянты адзначылі, што прыватны аўтобус “Сетра” зарэгістраваны ў Бабруйску. Ён вяртаўся з Масквы ў бок Мінска. У ім было 15 чалавек. Усе яны грамадзяне Беларусі.