Пад Стоўбцамі двое рыбакоў атрымалі ўдар электратокам

Двое братоў-мінчан шпіталізаваныя ў раённую лякарню ў Стоўбцах пасля таго, як атрымалі моцны ўдар электрычным токам. Да медыкаў яны трапілі ў нядзелю раніцай.

Як высветлілі спецыялісты МНС, якім паведамілі пра надзвычайнае здарэнне, мужчыны былі на рыбалцы на возеры каля вёскі Скамарошкі. Яны плылі на лодцы і выпадкова зачапілі вудай высакавольтную лінію перадач (110кВ).

У выніку адзін атрымаў апёкі 59% цела, другі — 20%. Абодва ляжаць у рэанімацыі ў цяжкім стане.

Фота з архіву