Пад выглядам перапісчыкаў пачалі дзейнічаць злодзеі
5 мiльёнаў 280 тысяч рублёў знiклi з хаты пенсiянера ў вёсцы Дарлiвая Крычаўскага раёна пасля вiзiту незнаёмай жанчыны, піша газета "Звязда". 9 кастрычнiка дзве жанчыны прыехалi на "Жыгулях" у аддаленую i маланаселеную вёску. Адна з iх завiтала да 85-гадовага дзеда i патлумачыла яму, што займаецца перапiсам. Гаспадар ведаў пра актуальную ў грамадстве падзею, але не праверыў дакументы ў iлжэперапiсчыцы. Ён даверлiва прынёс ёй пашпарт, а пакуль тая запаўняла нейкiя паперы, на хвiлiну выйшаў з пакоя.
Гэтага часу зладзейцы хапiла, каб адшукаць грошы: пакунак з купюрамi захоўваўся пад абрусам на стале. Высветлiлася, што пенсiянер лiтаральна днямi прадаў каня i фурманку. Цяпер прыбытак знiк, а жанчын шукае мiлiцыя.