Падарунак ад Земфіры на дзень закаханых

Расійская спявачка Земфіра зрабіла падарунак сваім прыхільнікам на Дзень Святога Валянціна.
Адразу за канцэртным альбомам «Земфіра. Live» яна выдала першы DVD з падборкай кліпаў на свае песні. На дыск з такой жа немудрагелістай назвай «Земфіра. DVD» трапілі ролікі розных гадоў – з дэбютнага «Арыведерчы» да апошняга «Самалётам».

Гэты рэліз, які стаў своеасаблівым вынікам амаль дзесяцігадовай творчасці спявачкі, складаецца з дзесяці відэаролікаў. У якасці бонуса на дыску размешчанае эксклюзіўнае відэа на кампазіцыю «Вынікі», якая ў шырокую ратацыю не выходзіла.


Фота — www.newsmusic.ru