Падатковы кодэкс Палата прадстаўнікоў прыняла за 15 хвілінаў
Праект закона аб унясенні зменаў і дадаткаў у Падатковы кодэкс дэпутатам прадставілі кіраўнік Мінфіну Андрэй Харкавец і намеснік старшыні адпаведнай камісіі ПП Мечыслаў Касцюк. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні. Заўваг і пытанняў да дакладчыкаў не ўзнікла. На прыняццё закону дэпутатам спатрэбілася менш за 15 хвілінаў.
Праект закону аб унясенні дадаткаў і змен у Бюджэтны кодэкс таксама прадстаўляў сп.Харкавец. На зацверджанне гэтага закону ў першым чытанні дэпутатам спатрэбілася яшчэ менш часу. Ізноў пытанняў і заўваг да дакладчыкаў не было.
Наступным дэпутаты разглядаюць праект закону аб бюджэце Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы на 2011 год. Яго плануецца адразу разгледзіць у двух чытаннях. З дакладам выступае міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна.