Падбухторшчыка асудзілі на 5 гадоў
Судом Цэнтральнага раёна Мінска да пяці гадоў пазбаўлення волі прыгавораны грамадзянін, які са жніўня па кастрычнік 2006 года сістэматычна падбухторваў прадстаўніка аднаго з таварыстваў з дадатковай адказнасцю да давання хабару ў буйным памеры і замахваўся на завалоданне грашыма ў асабліва буйным памеры шляхам падману і злоўжывання даверам. Прыгавор набыў законную сілу.
Як паведамілі ў рэспубліканскай пракуратуры, падчас папярэдняга следства і судовага разбору было ўстаноўлена, што абвінавачаны нібыта за вырашэнне пытання аб выдзяленні зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў у сталіцы атрымаў ад пацярпелага 4.500 долараў ЗША і быў затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі міліцыі.
Агульная сума, якой меў намер завалодаць абвінавачаны, - 168 тыс. долараў ЗША. Расследаванне крымінальнай справы праводзілася пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска.