Падчас абстрэлу ў Марыупалі загінула 18-месячнае дзіця

Бацькі нясуць акрываўленае дзіця ў лякарню
Бацькі нясуць акрываўленае дзіця ў лякарню

У Марыупалі падчас абстрэлу загінула 18-месячнае дзіця. На фота, апублікаваныя ў сетцы, немагчыма глядзець без слёз.

Во время обстрела в Мариуполе погиб 18-месячный ребёнок
Во время обстрела в Мариуполе погиб 18-месячный ребёнок

6 сакавіка ў Марыупалі, акупаваным расійскімі войскамі, абвешчана эвакуацыя мірнага насельніцтва. У якасці гуманітарнага калідора выбраны маршрут Марыупаль — Партоўскае — Мангуш — (у аб'езд Нікольскага) Рэспубліка — Розаўка — Більмак — Палагі — Арэхаў — Запарожжа.

Паведамляецца, што па гуманітарным маршруце можна пакінуць Марыупаль на асабістым транспарце, рухаючыся ў калоне муніцыпальнага транспарту (выключна за аўтобусамі). У галаве калоны будзе забяспечана суправаджэнне Чырвонага крыжа.

Напярэдадні "Дактары без межаў" назвалі гуманітарную сітуацыю ў Марыупалі "катастрафічнай". У жыхароў няма доступу да пітной вады, у горадзе заканчваюцца прадукты, няма электрычнасці і энергазабеспячэння.

Першая спроба гуманітарнага калідора, запланаваная на 5 сакавіка, не ўдалася. Мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка па тэлебачанні распавёў, што адбываецца ў горадзе:

"Цяпер горад знаходзіцца ў блакадзе, нас забіваюць як нацыю, як народ Украіны. Расійскія акупанты сёння страляюць па жылых масівах. Самалёты сёння скідвалі бомбы. Я даручыў як мэр арганізаваць транспарт і лакацыі для эвакуацыі людзей. І ў гэты момант, як мы сыходзілі, варожыя рускія войскі парушылі рэжым цішыні і пачалі абстрэл. Цудам не пацярпелі людзі, але пацярпела тэхніка. Нам патрэбны гарантыі бяспекі. 6 дзён ідуць абстрэлы. Мы спадзяемся, што сёння перамовы прыйдуць да таго, каб быў калідор. Мы, са свайго боку, робім усё неабходнае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.