Падчас адпачынку Алеся зламала палец
Спявачка Алеся днямі вярнулася з адпачынку ў Амерыцы. Сёлетняя вандроўка ёй запомніцца не толькі тым, што расцягнулася на 2 месяцы, але і зламаным падчас катання на дошцы для сёрфінга пальцам на руцэ. Устаць на дошку Алеся вырашыла на курорце Ocean City. Зацятая серфінгістка дагэтуль ходзіць у гіпсе, піша газета "Рэспубліка".