Падчас хакейнага матчу ў Мінску шайба ўляцела ў твар гледачу ў VIP-ложы
25 снежня ў сталічным Палацы спорту падчас матчу чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі "Дынама" (Мінск) — "Хімік" (Васкрасенск) шайба траўмавала 21-гадовага заўзятара ў VIP-ложы. На 18-й хвіліне першага перыяду гулец каманды гасцей, якая абаранялася ў меншасці, адводзячы пагрозу, выкінуў шайбу за межы пляцоўкі. Шайба паляцела ў бок VIP-ложы, зачапіла бейсболку аднаго гледача і адскочыла ў твар другому.
Лекары аказалі заўзятару першую дапамогу на трыбуне і адправілі на машыне хуткай дапамогі ў 3-ю клінічную лякарню. Як паведамляе БелаПАН, шайба рассякла надброўную дугу, пакінуўшы рану памерам прыкладна 2,5 см. Костка не пашкоджаная. Пасля лекарскай дапамогі пацярпелы сышоў дадому.