Падчас крызісу згубілі працу 5% беларусаў

Эканамічны крызіс, які пачаўся ў 2008 годзе, не прывёў да росту пратэстных настрояў у Беларусі. Яны па-ранейшаму застаюцца на нізкім узроўні – менш за 10% насельніцтва гатова да ўдзелу ў мітынгах ці страйках. Пры гэтым 5% беларусаў згубілі працу, а ў 20% знізіўся заробак. Такія вынікі нацыянальнага апытання прэзентаваў сёння Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Па словах яго дырэктара Віталя Сіліцкага, у крызісе беларусы схільныя вінаваціць знешнія сілы, а не няправільную эканамічную палітыку беларускіх уладаў:

Сіліцкі: “Дамінуе яўна тое, што гэта не наш крызіс. На першым месцы залаты прызёр – гэта кіраўніцтва ЗША (18,1%). На другім месцы (13%) – гэта ніхто, ну, проста так атрымалася, Бог паслаў. І на трэцім месцы – прэзідэнт Беларусі (9,8%). З ім амаль падзялілі бронзу транснацыянальныя карпарацыі і сусветны фінансавы капітал”.

Крызіс прымусіў беларускае грамадства задумацца аб вартасцях сацыяльна-эканамічнай мадэлі, але вялікага попыту на перамены не справакаваў.


Больш падрабязна пра вынікі даследавання неўзабаве на сайце Еўрарадыё.