Падчас нападу на гатэль Хургады былі параненыя турысты
У Егіпце двое баевікоў, узброеных нажамі і сігнальным пісталетам, напалі на гатэль курорта Хургада. У рэстаране яны паранілі трох чалавек — двух 72-гадовых аўстрыйцаў і аднаго шведа (яму 27 гадоў). Аднаго з нападнікаў (21-гадовага студэнта) ліквідавала паліцыя, другі быў паранены. Меркавалася, што яны могуць мець дачыненне да тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Аднак пазней улады Егіпта заявілі, што гэта была не тэрарыстычная атака, а спроба абрабавання.
Раней ВВС паведамляла, што тэрарысты хацелі скрасці турыстаў, але гэтыя іх планы былі сарваныя. Паліцыя шукала іншых асобаў, якія могуць мець дачыненне да нападзення.
У параненых турыстаў нязначныя траўмы і парэзы, іх шпіталізавалі.
МЗС Беларусі адзначае, што беларусы падчас здарэння ў Хургадзе не пацярпелі.
Фота: АР, ЕРА