Падчас навагодніх святаў на пажарах загінулі 30 чалавек
На пажарах, якія адбыліся падчас навагодніх святаў з 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 4 студзеня, загінулі 30 чалавек. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў МНС Беларусі. Найбольшая колькасць — 13 чалавек — загінулі на пажарах 1 студзеня. Агулам падчас святочных дзён загінулі 30 чалавек, яшчэ 6 чалавек траўміраваны, адзначылі выратавальнікі.
У МНС таксама дадалі, што 1-4 студзеня адбылася 91 надзвычайная сітуацыя тэхнагеннага характару, пашкоджаныя 63 будынкі, знішчаныя 3 будынкі, выратаваны супрацоўнікамі МНС 8 чалавек.
Большасць пажараў, якія выклікалі смерць людзей, узніклі з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, найперш, з-за курэння ў ложку.