Падчас сваркі вясковец стукнуў жанчыну крэслам па галаве
На мужчыну пачалі крымінальную справу.
На 38-гадовага мужчыну з вёскі Кракоўка ў Ашмянскім раёне пачалі крымінальную справу. Як паведамляе сайт гродзенскай міліцыі, падчас сваркі з сужыцелькай нецвярозы мужчына схапіў крэсла і стукнуў яе па галаве.
33-гадовая жанчына звярнулася да медыкаў, якія ацанілі яе цялесныя пашкоджанні як лёгкія. Тым не менш, пашкоджанні прывялі да кароткачасовага разладу здароўя.