Падчас Усебеларускага сходу ў Мінску правераць навагоднюю ілюмінацыю

Рэпетыцыя святочнай ілюмінацыі горада пройдзе ў Мінску 5-7 снежня, паведамляе БЕЛТА.
Новыя светлавыя кампазіцыі ўжо ўсталяваныя на праспекце Незалежнасці, каля Нацыянальнай акадэміі навук, у парку Перамогі. Больш эфектна, чым у мінулыя гады, будзе глядзецца тэлевежа на вуліцы Камуністычнай.

Традыцыйна святочную ілюмінацыю ўключаюць у сталіцы напярэдадні каталіцкіх Калядаў. Святочныя агні будуць ззяць з 16 да 8 гадзін аж да сярэдзіны студзеня.