Падчас вакацый ў Мінску знізілася падлеткавая злачыннасць
У перыяд зімовых школьных вакацый у сталіцы знізілася колькасць злачынстваў. Па словах старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама Уладзіміра Шчэрбы, звязана гэта з тым, што школьнікам было дзе бавіць свой вольны час.
Шчэрба: "У вакацыйны перыяд на базе школ функцыянавала 108 коўзанак, лядовых пляцовак і 16 хакейных каробак. Навучэнцы школ сталі актыўнымі заўзятарамі на гульнях Міжнароднага Каляднага турніру па хакеі: матчы наведалі больш за 37 тысяч дзяцей і падлеткаў".
Акрамя таго, падчас зімовых вакацый працавалі лагеры з дзённым знаходжаннем на базе установаў адукацыі. У 233 мінскіх лагерах прайшлі аздараўленне больш за 16,5 тысяч дзяцей.