Падчас візіту прэзідэнта Ірана ў Мінску перакрыюць некаторыя дарогі
У сувязі з візітам у Мінск прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада 21 і 22 траўня на некаторых транспартных магістралях горада будзе часткова абмежаваны рух. Пра гэта паведаміла ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
На працягу ўсяго дня 21 траўня будзе часткова абмежаваны рух аўтатранспарту па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Казлова і па праспекце Пераможцаў.
22 траўня з 10.00 да 11.00 рух часткова абмяжоўваецца па Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе ад праспекта Пераможцаў да праспекта Незалежнасці.
БелаПАН