Падчас выбуху ў Пакістане загінуў чэшскі амбасадар
Падчас пятнічнага выбуху ў Ісламабадзе, які прагрымеў у гатэлі Marriott, загінуў амбасадар Чэхіі ў Пакістане Іва Здарэк.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на мясцовыя ўлады.
Нагадаем, выбух адбыўся ў гасцініцы, размешчанай у адмыслова ахоўваемым урадавым квартале пакістанскай сталіцы.
Узарваўся начынены сотнямі кілаграмаў выбухоўкі грузавік. У выніку тэракту загінулі каля 60 чалавек, каля 200 атрымалі раненні, а будынак гатэля атрымаў моцныя пашкоджанні.