Падчас запісу адной з перадач БТ памёр мужчына

Падчас запісу адной з перадач Белтэлерадыёкампаніі 20 лістапада ў Мінску памёр мужчына. Прычынай смерці стаў сардэчны прыступ, паведамілі БелаПАН у прэс-службе кампаніі.
Нягледзячы на намаганні супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія спрабавалі аказаць першую дапамогу да прыезду хуткай дапамогі, і лекараў, якія аператыўна прыбылі на месца, мужчыну выратаваць не ўдалося.

З этычных меркаванняў у прэс-службе адмовіліся назваць праграму, на запісе якой адбылося няшчасце. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, 59-гадовы жыхар Глыбокага раней перанёс два інфаркты.