Падчас здачы ЦЭ з аўдыторый выдалілі дзевяць чалавек

Іспыты, ілюстрацыйнае фота

Іспыты, ілюстрацыйнае фота

26 траўня ў Беларусі 11-класнікі здавалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ), а выпускнікі мінулых гадоў пісалі ЦТ.

На ЦЭ сёлета зарэгістравалася 59 080 чалавек, але прыйшлі на яго толькі 58 874 выпускнікі, паведамляе Мінадукацыі. Асноўнай прычынай няяўкі называюць хваробы і ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Двух абітурыентаў не пусцілі на ЦЭ, бо яны забыліся ўзяць з сабой пашпарты.  

Найбольшая колькасць выпускнікоў запісалася на ЦЭ па матэматыцы — 19,4 тысячы чалавек. На другім месцы грамадазнаўства — 12 611 выпускнікоў. Тройку лідараў замыкае біялогія, на якую запісаліся 11 873 адзінаццацікласнікаў.

Дарэчы, 702 чалавекі былі вызваленыя ад экзаменаў. Сярод іх 338 чалавек, якія навучаліся дома і 197 пераможцаў рэспубліканскіх алімпіядаў. Яшчэ 167 выпускнікоў атрымалі вызваленне паводле медыцынскіх паказанняў.

За выкарыстанне тэлефонаў ды іншай тэхнікі былі выдаленыя з аўдыторый 9 чалавек. А 15 адзінаццацікласнікаў не змаглі завяршыць экзамен праз дрэнны стан здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.