Падлетак дакрануўся галавой да высокавольтнай лініі
Здарэнне адбылося ў горадзе Мелітопаль у Запарожскай вобласці Украіны.
На чыгунцы 14-гадовы хлопец залез на таварны вагон, які стаяў у адстойніку і дакрануўся галавой да высокавольтнай лініі. У выніку ён быў траўмаваны электратокам, атрымаў апёкі галавы 2 і 3 ступені. Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю дзіцячай лякарні. Медыкі кваліфікуюць стан юнака як вельмі цяжкі, адзначае УНІАН.
Фота — bymedia.net