Падлетак лёг пад хуткасны цягнік і застаўся жывы (відэа)
Здарэнне адбылося ў Італіі.
Хлопец вырашыў рызыкнуць, каб зняць экстрэмальнае відэа са сваім удзелам. Ён паставіў на агароджы камеру, а сам лёг паміж рэйкамі, па якіх ужо на вялікай хуткасці ехаў цягнік.
Машыніст даў некалькі папераджальных сігналаў, пасля чаго цягнік на вялізнай хуткасці прыляцеў над маладым экстрэмалам, інфармуе Delfi.