Падлетак вырашыў заправіць запальнічку і атрымаў апёкі 20% цела

16 студзеня ў 12.50 у МНС паступіла паведамленне пра шпіталізацыю хлопца 2000 году нараджэння з тэрмічнымі апёкамі твару, абедзвюх рук і ног 1-3 ступені (усяго 20% цела).

Як выявілася, у раёне прыватных гаражоў падлетак запраўляў газавую запальнічку ад пластыкавага балончыка аб’ёмам 200 мілілітраў. У выніку няўмелых маніпуляцыяў адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МНС.