Падлічаныя 100% пратаколаў на ўкраінскіх выбарах

Пасля апрацоўкі 100% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій, Віктар Януковіч у другім туры выбараў прэзідэнта Ўкраіны атрымаў галасы 48,95 % выбарнікаў, Юлія Цімашэнка - 45,47%. Такія звесткі перадае "Інтэрфакс" са спасылкай на Цэнтральную выбарчую камісію Ўкраіны.

Так, за Януковіча прагаласавалі 12 млн 481 тыс. 268 выбарцаў, за Цімашэнка - 11 млн 593 тыс. 340 чалавек. Не падтрымалі ні аднаго з двух кандыдатаў 4,36% выбарнікаў (1 млн 113 тыс. 051 чалавек).

Такім чынам разрыў паміж Януковічам і Цімашэнка складае 3,48% галасоў. Яўка выбарцаў на выбарах 7 лютага склала 69,15%.

Афіцыйныя вынікі выбараў ЦВК павінен абвясціць не пазней 17 лютага.