Падпалкоўнік КДБ накіраваў скаргу Генпракурору
Падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валеры Костка сёння перадаў асабістую скаргу на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.
Ён патрабуе вяртання кампутара і прызнання нанясення яму маральнай шкоды, паведамляе Радыё Свабода.
Нагадаем, 20 снежня супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго кватэры ў Смалявічах, а таксама ў фермерскай гаспадарцы ў Смалявіцкім раёне. Ператрусы праводзіліся па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ забралі кампутар, які належыць Валеру Костцы. У ім, паводле словаў гаспадара, знаходзілася ўся дакументацыя па ягонай гаспадарцы.
Спадар Костка сказаў, што ён не знаходзіўся 19 снежня ў Мінску.