Падпальшчык знішчыў больш за 250 тон сена ў Чачэрскім раёне
257 тон сена згарэла ў вёсцы Бяляеўка Чачэрскага раёна. Шкода ад пажару склала каля 30 мільёнаў рублёў. Як паведамляе БелаПАН, сена належыла КСУП "Зорка" і знаходзілася пад жалезабетонным падстрэшкам. Ужо вядома, што загаранне адбылося ў выніку падпалу. Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне.
Нагадаем, што 30 чэрвеня ў вёсцы Ўборак Лоеўскага раёна, таксама ў выніку падпалу, было знішчана 450 тон сена амаль на 70 мільёнаў рублёў. Вінаваўца пажару не ўсталяваны.
Нагадаем, што 30 чэрвеня ў вёсцы Ўборак Лоеўскага раёна, таксама ў выніку падпалу, было знішчана 450 тон сена амаль на 70 мільёнаў рублёў. Вінаваўца пажару не ўсталяваны.