Падпальшчыка вянкоў ля абеліска Перамогі правераць на адэкватнасць
Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Лукава Маларыцкага раёна.
У дачыненні мужчыны, які падазраецца ў падпале вянкоў ля абеліску ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Лукава Маларыцкага раёна, прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Пра гэта паведамляе прэс-служба упраўлення Следчага камітэту па Брэсцкай вобласці.
18 красавіка міліцыя Маларыты затрымала 21-гадовага хлопца, падазраванага ў апаганьванні абеліска. Ён нідзе не працуе і раней быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці, бо здзейсніў сацыяльна небяспечны ўчынак у неадэкватным стане. Цяпер яму прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу.
Па факце падпалу вянкоў распачалі крымінальную справу, вядзецца следства.