Падведзеныя папярэднія вынікі выбараў у Еўрапарламент
Паводле папярэдніх звестак, больш за траціну месцаў у Еўрапарламенце атрымала кансерватыўная цэнтрысцкая Еўрапейская народная партыя (ЕНП). Як адзначае "Інтэрфакс", у новым складзе еўрапейскага парламента ЕНП атрымае ад 263 да 273 мандатаў з 736 магчымых. На другую пазіцыю выйшлі сацыялісты: яны атрымалі ад 155 да 165 месцаў. Лібералы атрымалі ад 78 да 84 месцаў, "зялёныя" — 52-56 крэслаў.
Астатнія месцы размеркаваныя паміж партыямі, якія не ўваходзяць у асноўныя наднацыянальныя палітычныя аб'яднанні Еўропы. Значная частка гэтых месцаў адыдзе да радыкальных і ультраправых партый.
Астатнія месцы размеркаваныя паміж партыямі, якія не ўваходзяць у асноўныя наднацыянальныя палітычныя аб'яднанні Еўропы. Значная частка гэтых месцаў адыдзе да радыкальных і ультраправых партый.