Падзеі ў клубе "Жара" атрымалі новую трактоўку

Цяпер з'явілася новая версія падзеяў. У афіцыйным каментары, размешчаным на сайце УЎС Брэсцкага аблвыканкама гаворыцца, што ў клубе была папярэджаная бойка.

"Дзякуючы своечасовым дзеянням былі не толькі выяўленыя арганізатары і меркаванае месца сутыкнення прадстаўнікоў шэрагу моладзевых рухаў, але і зробленыя прэвентыўныя захады па лакалізацыі меркаванай грамадска небяспечнай акцыі", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы УЎС.